Затрыманым пасля суда над анархістамі Насце Лойцы і Данілу Кашэўскаму прызначылі содні


Праваабаронцы паведамляюць, што сёння, 7 верасня, затрыманых судзілі. Данілу Кашэўскага арыштавалі на 12 содняў, праваабаронцу Насту Лойку – на 15 содняў.

Наста Лойка і Даніла Кашэўскі.
Фота: Белсат, viasna96/Telegram

Суддзя Фрунзенскага раёну сталіцы Андрэй Млечка прызнаў Данілу Кашэўскага вінаватым паводле арт. 19.11 КаАП («Распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў») за рэпосты з тэлеграм-каналаў, прызнаных «экстрэмісцкімі».

За што менавіта затрымалі праваабаронцу Насту Лойку, невядома.

Учора, 6 верасня, пасля суда ў «справе «Рэвалюцыйнага дзеяння» над Марфаю Рабковай, Андрэем Чапюком і яшчэ васьмярымі  палітычнымі вязнямі каля Менскага гарадскога суда затрымалі прынамсі 13 чалавек, сярод якіх некалькі сваякоў асуджаных і дыпламаты. За кратамі пакінулі толькі Кашэўскага і Лойку, астатніх адпусцілі.

Hавiны
Часовую павераную ў справах ЕЗ у Беларусі трымалі ў РУУС дзве гадзіны. Яе затрымалі пасля суда 6 верасня 
2022.09.07 12:10

Наста Лойка – праваабаронца «Human Constanta». Яе затрымлівалі ў жніўні 2021 года, учынілі ўдома ператрус, трымалі на Акрэсціна праз «спрыянне ў нявыплаце падаткаў» паводле крымінальнай справы супраць кіраўніцтва праваабарончага цэнтру «Вясна». Наста Лойка была пад падпіскаю пра нявыезд і абавязальніцтвам аб яўцы.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў