Адзінарос Турчак прапанаваў правесці 4 лістапада рэферэндумы на акупаваных тэрыторыях Украіны


Сакратар генеральнага савету расейскай партыі ««Единая Россия»» Андрэй Турчак прапанаваў правесці 4 лістапада рэферэндумы на акупаваных расейскімі войскамі тэрыторыях Украіны. Дарадца гарадскога галавы Марыупалю яму адказаў.

Пётр Андрушчанка, дарадца гарадскога галавы Марыупалю.
Фота: скрын з відэа.

Турчак напісаў у сваім  Telegram-канале, што рэферэндумы ў Данбасе і на кантраляваных суседніх тэрыторыях «правільна правесці 4 лістапада, у Дзень народнага адзінства».

З ягоных словаў, рэферэндумы дакладна адбудуцца сёлета. У сваім тэксце ён спасылаецца на сацыялагічнае даследаванне пры нібыта гатоўнасць жыхароў Данбасу і іншых тэрыторыяў «стаць часткай вялікай Расеі».

Планы правядзення псеўдарэферэндуму пракаментаваў таксама ў  Telegram-канале дарадца гарадскога галавы Марыупалю Пётр Андрушчанка:

«Як мы ўжо неаднаразова казалі, самая вялікая арганізацыйная праблема расейцаў – адрозненне паміж акупаванымі Данецкай, Луганскай вобласцямі і часткамі Харкаўскай, Херсонскай і Запарожскай вобласці».

Андрушчанка лічыць, што расейскі рэжым відавочна мае разлік агучыць вынікі «рэферэндумаў», калі яны адбудуцца, і сваё рашэнне 7 лістапада – у дзень бальшавіцкага перавароту. «Такое сабе адраджэнне СССР», – адзначыў дарадца. Але, на ягоную думку, гэта дакладна не апошняя дата, якую агучваюць акупанты.

Аналітыка
«У Балакліі – пекла». Што вядома пра нечаканае контрнаступленне ЗСУ на Харкаўшчыне
2022.09.07 16:14

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў