Затрыманы экс-карэспандэнт «Трыбуны» Андрэй Маслоўскі


Журналіст Андрэй Маслоўскі.
Фота: Sportarena.by

6 верасня раніцай у кватэры былога карэспандэнта «Трыбуны» Андрэя Маслоўскага сілавікі зладзілі ператрус, паведамляе БАЖ.

Пасля ператрусу журналіста забралі на гутарку ў ГУБАЗіК, пасля размовы ён не выйшаў. Ягоны статус пакуль што невядомы.

Андрэй Маслоўскі працаваў у «Трыбуне» з 2010 года, у ліпені 2021 года звольніўся па пагадненні бакоў і перайшоў у каманду Sportarena.by.

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў