За адзначэнне бітвы пад Воршай – арышты


Затрыманні на Аршанскім фэсце.
Фота: Милиция Витебщины / Telegram

Затрыманых на фэсце «Аршанская бітва» пакаралі арыштамі. Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

У ноч з 4 на 5 верасня на фэсце «Аршанская бітва» былі затрыманыя адзін з арганізатараў фэсту – Юрка Копцік, а таксама Ігар Уласенка і Васіль Мірановіч. 7 верасня стала вядома, што іх усіх прызналі вінаватымі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве і арыштавалі на 10 содняў.

Абноўлена
Адбыліся затрыманні ўдзельнікаў фэсту «Аршанская бітва»
2021.09.05 18:42

Нагадаем, што 5 верасня стала вядома, што на фэсце «Аршанская бітва», які ладзіўся пад Воршай, адбыліся затрыманні.

Міліцыя заявіла пра затрыманне трох чалавек – мужчынаў 36, 62 і 64 гадоў. Як адзначаецца ў прэс-рэлізе, іх затрымалі каля 20:00 гадзінаў у лясным масіве ў Аршанскім раёне «за правядзенне несанкцыянаванага мерапрыемства з выкарыстаннем пратэставай сімволікі».

МГ belsat.eu

Стужка навінаў