У Печах загінуў салдат тэрміновай службы

Міністэрства абароны пачало праверку па факце гібелі вайскоўца тэрміновай службы ў 72-м аб’яднаным навучальным цэнтры, паведамляе прэс-служба гэтага ведамства.

«Паводле папярэдняй інфармацыі, у ходзе заняткаў па агнявой падрыхтоўцы ў выніку неасцярожнага абыходжання са зброяй вайсковец нанёс сабе агнястрэльнае раненне», – гаворыцца ў паведамленні.

На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група.

Міністэрства абароны выказвае спачуванні сямʼі загінулага і надасць родным і блізкім неабходную дапамогу.

МГМ, belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны