У Беларусі больш няма «Перспектывы». Яе зліквідаваў Вярхоўны Суд


Анатоль Шумчанка. Фота са старонкі ў Facebook

7 верасня Вярхоўны Суд Беларусі зліквідаваў рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Перспектыва». Пра гэта паведаміў у Facebook кіраўнік арганізацыі Анатоль Шумчанка.

Пра тое, што Міністэрства юстыцыі падало пазоў аб ліквідацыі арганізацыі, стала вядома ў жніўні. 24 жніўня ўдома ў Шумчанкі прайшоў ператрус.

Рашэнне аб ліквідацыі арганізацыі прыняў суддзя Анатоль Церах.

«Перспектыва» аб’ядноўвала прадпрымальнікаў і займалася абаронай іх правоў. Яе заснавалі ў 2002 годзе пасля масавых акцыяў пратэсту прадпрымальнікаў, якія выступалі супраць уціскання іх эканамічных правоў.

Інтэрв’ю
Улады збіраюцца зліквідаваць «Перспектыву». Чым гэта пагражае бізнесу?
2021.08.10 17:36

Прадпрымальнікам пагражаюць абмежаванні

Анатоль Шумчанка таксама паведаміў, што падчас онлайн-канферэнцыі ў Берасцейскай вобласці абмяркоўваліся змены ў Падатковы кодэкс Беларусі.

Паводле яго, з 1 студзеня 2022 года плануецца цалкам прыбраць спрошчаную сістэму падаткаабкладання. А яе карыстальнікаў перавядуць на адзіны або на адпрыбытковы падатак.

«З 2023 года адзіны падатак таксама прыбіраюць цалкам! Застанецца з 2023 года толькі адпрыбытковы падатак 13 % мінус выдаткі для тых, у каго сума прыбытку за год не перавысіць 60 000 рублёў. Пры перавышэнні 60 000 рублёў павінны перайсці на адпрыбытковы падатак 18 %», – паведаміў Шумчанка.

Размова
Да чаго можа давесці крызіс у дробным бізнесе?
2021.04.07 22:20

МГ belsat.eu

Стужка навінаў