Ціханоўская абмеркавала інвестыцыі ў Беларусь у пераходны перыяд


Святлана Ціханоўская на сустрэчы з кіраўніцтва ЕІБ.
Фота: Светлана Тихановская / Telegram

Падчас візіту ў Польшчу Святлана Ціханоўская абмеркавала праекты рэформаў з віцэ-прэзідэнтам Еўрапейскага інвестыцыйнага банку.

Святлана Ціханоўская разам з кіраўніком Кабінета прадстаўнікоў Валерыем Кавалеўскім і прадстаўніком па эканамічных рэформаў Алесем Аляхновічам правяла сустрэчу з віцэ-прэзідэнткай Еўрапейскага інвестыцыйнага банку Тэрэсай Чарвінскай.

Яны абмеркавалі магчымыя праекты рэформаў і інвестыцыі ў эканоміку новай Беларусі. Галоўная задача цяпер – ператварыць агульныя дамоўленасці ў канкрэтныя праекты, якія дапамогуць Беларусі ў пераходны перыяд і пасля.

На мінулым тыдні Ціханоўская ўжо сустракалася з кіраўніком банку Вэрнэрам Гоерам, а таксама з прэзідэнткай Еўрапейскага банку рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР) Адыль Рэно-Басо.

Ціханоўская падзякавала прэзідэнтцы ЕБРР за прынцыповую пазіцыю, якую банк заняў пасля выбараў у Беларусі і выказала ўпэўненасць, што дэмакратычныя перамены ў краіне створаць умовы, каб ЕБРР аднавіў усю сваю дзейнасць у Беларусі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў