Сёння сілавікі прыйшлі ў кватэру да журналісткі Пытлевай і да праваслаўнага святара


Кацярына Пытлева і Дзіянісій Карасцялёў.
Фота: Катерина Пытлева / Telegram і pravminsk.by

Вядоўца Кацярына Пытлева, якая ўжо даўно з’ехала з Беларусі, паведаміла ў Facebook пра ператрус у ейнай менскай кватэры.

«Аказваецца, у нас сёння ў кватэры быў ператрус. Падрабязнасцяў пакуль няма, але дзверы, натуральна, разламалі. Чакаем зліваў пра тое, якія мы небяспечныя злачынцы, і фотакмпрамату», – адзначыла яна.

Журналістка раней супрацоўнічала з дзяржаўным тэлебачаннем і TUT.by. Цяпер яна вядзе праграмы на YouTube-канале «Malanka Media».

Між тым тэлеграм-канал «Хрысціянская візія» паведамляе, што праходзіць ператрус у праваслаўнага святара менскага прыходу іконы Божай Маці «Усіх тужлівых радасць» іерэя Дзіянісія Карасцялёва, сына протаіерэя Ігара Карасцялёва – настаяцеля гэтага прыходу, дабрачыннага 2-га Менскай гарадской акругі, старшыні Сінадальных аддзелаў Беларускай праваслаўнай царквы па ўзаемадзеянні з казацтвам і па царкоўным мастацтве, архітэктуры і рэстаўрацыі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў