Праваабаронцу абвінавацілі ў зліве інфармацыі пра сілавікоў. З доказаў: «пісала ў нататнік»


Вераніку Іванову, праваабаронцу з Пінску, выклікалі ў крымінальны вышук, дзе ёй заявілі, што яна падазраецца ў тым, што «злівае» інфармацыю пра супрацоўнікаў міліцыі ў Чорную кнігу Беларусі.

Іванова кажа, што шмат гадоў стараецца наведваць палітычныя справы ў Пінску. Так, 25 жніўня яна працавала на працэсе Антона Шлемена, якія атрымаў 1,5 гады хіміі за тое, што сарваў дзяржаўны сцяг. Зразумела, праваабаронца рабіла запісы ў нататнік.

– Гэты працэс шырока асвятлялі дзяржаўныя СМІ, а пазней прозвішча пракурора аказалася ў Чорнай кнізе Беларусі. Па гэтым факце пачалася праверка, падазрэнні палі на мяне, з доказаў, што я рабіла запісы ў нататнік, – кажа ў размове з «Белсатам» Вераніка Іванова.

Апытанне праводзілі два супрацоўнікі крымінальнага вышуку Дзмітрый Яромчык і Арцём Кучын. Вераніка адзначае, што адміністратыўная справа супраць яе сына Кірыла дзіўным чынам распачалася з рапарта Кучына.

Hавiны
Затрыманы сын праваабаронцы, якая дапамагала фігурантам «пінскай справы»
2021.08.07 12:38

Нагадаем, што 7 жніўня да сына Івановай прыйшлі з вобшукам, пасля чаго Кірыл правёў чатыры дні ў ІЧУ, а пасля справа супраць мужчыны развалілася ў судзе.

Нагадаем, што Вераніка Іванова вядомая праваабаронца, якая дапамагала ўдзельнікам пінскай справы.

АЛ/МГ belsat.eu

Стужка навінаў