Пракуратура заблакавала «Медыя-Палессе» за гіперспасылкі і дыскрэдытацыю сілавікоў


Незалежны партал «Медыя-Палессе» не адкрываецца з 2 верасня. Прычыну блакавання патлумачыла пракуратура Берасцейскай вобласці:

«У шэрагу публікацыяў, размешчаных на паказаным рэсурсе, меліся фатаграфіі і відэа з інтэрнэт-сайтаў, інфармацыйную прадукцыю якіх суд раней прызнаў экстрэмісцкімі матэрыяламі, а таксама гіперспасылкі на такія сайты. Асобныя артыкулы суправаджаліся відэаматэрыяламі, якія відавочна негатыўна характарызавалі грамадска-палітычную сітуацыю ў краіне пасля завяршэння выбарчай кампаніі і дыскрэдытавалі дзейнасць дзяржаўных і праваахоўных органаў».

Паводле пастановы пракуратуры Берасцейскай вобласці доступ да media-polesye.bу абмежаваны на 6 месяцаў, аднаўляць партал у гэты час забаронена.

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў