«Паклёп і абраза». Каталіцкія біскупы Беларусі рэзка асудзілі карыкатуру на святароў у дзяржаўных медыях


Аляксандр Яшэўскі.
Фота: Віталій Палінеўскі / Catholic.by

Рыма-Каталіцкі Касцёл у Беларусі адназначна асуджае карыкатуру ў газеце «Мінская праўда» і расцэньвае яе як распальванне варожасці ў беларускім грамадстве да Рыма-Каталіцкага Касцёла ў Беларусі, асабліва да яго іерархаў і святароў. Пра гэта гаворыцца ў заяве на сайце Catholic.by.

Заяву падрыхтаваў біскуп Аляксандр Яшэўскі на даручэнне старшыні Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі біскупа Віцебскага Алега Буткевіча.

«Дадзеная публікацыя наносіць вялікую абразу рэлігійным пачуццям вернікаў Каталіцкага Касцёла. Карыкатура, на якой крыж ператвараецца ў свастыку, а таксама свастыка, змешчаная замест крыжа, абражае не толькі святароў, але ў першую чаргу зневажае Крыж Хрыста Збаўцы, які на ім аддаў жыццё за збаўленне людзей. На думку каталіцкіх біскупаў Беларусі, гэтая публікацыя нясе маральную шкоду ўсім хрысціянам розных канфесій. Публікацыя таксама ўскосна абвінавачвае ўсё каталіцкае духавенства ў меркаванай прыхільнасці да фашызму і нацызму, што з’яўляецца свядомым і зламысным скажэннем праўды, паклёпам і абразай», – гаворыцца ў заяве.

Каталіцкія біскупы таксама спадзяюцца, што «адпаведныя органы дзяржаўнай улады дадуць належную прававую ацэнку дадзенай карыкатуры і публікацыі ў газеце «Мінская праўда», змешчанай у № 68 ад 7 верасня 2021 года, незадоўга да святкавання Дня народнага адзінства».

Hавiны
Сёння сілавікі прыйшлі ў кватэру да журналісткі Пытлевай і да праваслаўнага святара
2021.09.07 17:26

«Відаць, публікацыя карыкатуры на каталікоў у дзяржаўнай прэсе – не выпадковае самадурства рэдактара, а частка новай хвалі гвалту ў краіне…» – гэтак пракаментаваў з’яўленне карыкатур на каталіцкіх святароў у «Мінскай праўдзе» і ператрус у праваслаўнага святара Дзіянісія Карасцялёва сустаршыня незарэгістраванай партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Віталь Рымашэўскі.

Нагадаем, што газета «Мінская праўда», адзін з заснавальнікаў якога – Менскі аблвыканкам, выйшла 7 верасня з карыкатурай на каталіцкіх святароў на галоўнай старонцы. У Каталіцкім касцёле гумару не ацанілі.

Hавiны
«Плюе ў твар каталікам». Дзяржаўная газета апублікавала карыкатуру на каталікоў. У Касцёле адказалі
2021.09.07 16:48

МГ belsat.eu

Стужка навінаў