Кіраўнікам БелаПАНу выставілі абвінавачанні


Журналісты БелаПАНу Ірына Леўшына і Дзмітрый Наважылаў. Калаж з фотаздымкаў «Белсату»

Дырэктарку БелаПАНу Ірыну Леўшыну і былога дырэктара Дзмітрыя Наважылава вінавацяць ва ўхіленні ад сплаты падаткаў (ч. 2 арт. 243 КК), паведамляюць Naviny.by.

Мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту абраная на два месяцы з моманту затрымання.

Леўшына і Наважылаў былі затрыманыя 18 жніўня пасля ператрусаў удома і ў офісе кампаніі. Яны падазраваныя паводле арт. 342 КК («Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх»). Праваабаронцы прызналі затрыманых работнікаў БелаПАНу палітвязнямі.

Hавiны
Кіраўнікоў БелаПАНу падазраюць у нясплаце падаткаў на больш чым 100 тысяч рублёў
2021.08.27 19:44

МГМ, belsat.eu

 

Стужка навінаў