Філосафа Мацкевіча прызналі схільным да экстрэмізму


Уладзімір Мацкевіч.
Фота: Белсат

Уладзіміра Мацкевіча, якога трымаюць у менскім СІЗА на вуліцы Валадарскага, прызналі схільным да экстрэмізму. Ён сядзіць у камеры адзін, гаворыцца на старонцы ў «Фэйсбуку», прысвечанай палітвязню.

З 14 жніўня Мацкевічу перадалі толькі 5 лістоў.

Уладзімер Мацкевіч – філосаф і метадолаг, грамадскі дзеяч, тэлевядоўца, заснавальнік і кіраўнік Агенцтва гуманітарных тэхналогіяў, першы кіраўнік рады міжнароднага кансорцыуму «ЕўраБеларусь».

Быў затрыманы 4 жніўня 2021 года пасля вобшуку ў доме ў межах крымінальнай справы.

Мацкевіч адзначыў, што ў абвінавачанні, якое ён атрымаў, не названа ні адно ягонае дзеянне або ўчынак, «няма ніводнага эпізоду».

«Я разумею, што падставай для арышту сталі мае артыкулы, выказванні, ідэі і думкі, то бок мяне збіраюцца судзіць за «думзлачынства» паводле Оруэлу. Менавіта гэта найлепшым чынам характарызуе сённяшні рэжым у Беларусі», – лічыць філосаф.

Мацкевіч кажа, што рэжым адчуў сябе беспакараным, таму бярэцца за ўсё, што ёсць крыніцай «любых пераменаў, прагрэсу, нясе пагрозу дыктатуры і самавольству».

Праваабаронцы прызналі яго палітычным вязнем.

Артыкулы
Філосафу Уладзіміру Мацкевічу выставілі абвінавачанне
2021.08.18 13:22

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў