Добрушскаму рэперу за песню пра Лукашэнку пагражае зняволенне


Рэпер Яўген Пятроў у судзе.
Фота: «Гомельская вясна»

За стварэнне песні са словамі «Ты Сярожу пасадзіў, Лукашэнка, ты д…л? » судзяць 22-гадовага Яўгена Пятрова. Яго вінавацяць у абразе прэзідэнта (арт. 368 КК РБ), паведамляе «Гомельская вясна».

Справу ў судзе Добрушскага раёну разглядае ў закрытым рэжыме суддзя Лук’янава, пракурорка Дубаўцова.

Яўген Пятроў віны не прызнаў, бо ў песні, якую ён напісаў летась падчас выбарнай кампаніі, не было абразы, бо пасля абразлівага слова стаяў пытальнік, а значыць, ён проста ставіў пытанне наконт разумовых здольнасцяў кіраўніка Беларусі.

Але эксперты-лінгвісты знайшлі ў тэксце абразу Лукашэнкі.

Айчым Яўгена заявіў, што хлопец паддаўся кепскаму ўплыву апазіцыі, і беларусам няма на што наракаць.

23 жніўня за рэпост песні «Лукашэнка, сыходзь» рэпера Яўгена Пятрова годам калоніі пакаралі 22-гадовага гомельца Сяргея Балахонава.

Hавiны
Тры гады «хатняй хіміі» запрасіў пракурор для пенсіянеркі з Берасця за абразу Лукашэнкі
2021.09.02 19:25

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў