Вайна ва Украіне. Падсумоўваем асноўныя падзеі на вечар 7 жніўня


«Белсат» падводзіць вынікі апошніх содняў поўнамаштабнай вайны, распачатай Расеяй ва Украіне. Пра галоўныя падзеі станам на вечар 7 жніўня чытайце ў нашым аглядзе.

Рэшткі таго, што засталося ад камунальнага транспарту Марыупалю. Крыніца: mariupolrada/Telegram

З моманту поўнамаштабнага ўварвання расейскага войска ва Украіну пайшоў 165-ы дзень. Паводле звестак Генеральнага штабу ЗСУ, за гэты час страты акупантаў дасягнулі 42 200 чалавек забітымі.

Цягам апошніх содняў на валынскім і палескім кірунках сітуацыя істотна не мянялася. Адзначаецца, што Узброеныя сілы Расейскай Федэрацыі перакідваюць на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь дадатковыя сілы і сродкі супрацьпаветранай абароны.

Пры гэтым ва Украіне лічаць пагрозу ўварвання беларускага войска мінімальнай, але пагрозу паветраных і ракетных удараў Расеі з тэрыторыі Беларусі – вельмі вялікаю. Пра гэта казаў 6 жніўня ў тэлемарафоне ўкраінскі вайсковы эксперт Аляксандр Каваленка.

На сіверскім кірунку расейцы абстралялі ваколіцы населеных пунктаў Гай і Грамяч Чарнігаўскай вобласці, Новыя Віркі Сумскай вобласці.

На суседнім харкаўскім кірунку вораг здзейсніў абстрэлы ўкраінскіх пазіцыяў па ўсёй лініі сутыкнення. Авіяцыйныя ўдары прыйшліся на ваколіцы Верхняга Салтава і Прышыбу.

На славянскім кірунку расейцы праводзілі наступальныя баі каля Багародзічнага і Даліны, але поспеху не мелі.

Варожыя абстрэлы былі зафіксаваныя каля Вялікай Камішувахі, Бражкаўкі, Вірнаполля, Сулігаўкі, Карнавухаўкі, Рыднага, Дзіброўна, Грушувахі, Багародзічнага, Норцаўкі і Заліману.

На краматорскім кірунку вораг намагаўся правесці наступ каля Верхнякаменскага, але поспеху не меў ды адышоў назад.

Рэпартаж Дудзінскага: Людзі вайны
Чаму беларусы вярнуліся бараніць Адэсу?
2022.08.07 17:02

Таксама былі здзейсненыя абстрэлы ўкраінскіх тэрыторыяў Краматорску, Карпаўкі, Сіверску, Верхнякаменскага, Пераезнага, Грыгораўкі, Данецкага, Райгарадку, Званаўкі і Івана-Дар’еўкі. Авіяўдар быў нанесены па ваколіцах Спірнага.

На суседнім бахмуцкім кірунку расейцы праводзілі наступальныя дзеянні ў бок лініяў Валадзіміраўка – Якаўлеўка, Пакроўскае – Бахмут, Відраджэнне – Вяршына, Новалуганскае – Зайцава, але былі адкінутыя назад украінскімі сіламі.

Цяпер праціўнік праводзіць наступальныя дзеянні ў кірунках Новалуганскае – Кодзема, Траўневае – Кодзема і Семігор’е – Зайцава, баявыя дзеянні працягваюцца.

Акрамя гэтага праціўнік абстраляў з артылерыі ваколіцы населеных пунктаў Бахмут, Касцянцінаўка, Салядар, Зайцава, Якаўлеўка, Шумы, Кодзема, Белагораўка, Іванаўка, Вясёлая Даліна і Бахмуцкае.

На аўдзееўскім кірунку расейцы праводзілі наступальныя баі ў бок лініяў населеных пунктаў Новабахмутаўка – Краснагораўка, Спартак – Аўдзееўка, Вясёлае – Піскі, поспеху не мелі ды адышлі на старыя пазіцыі.

Варожыя абстрэлы былі зафіксаваныя каля населеных пунктаў Аўдзееўка, Паўлаўка, Піскі, Шаўчэнка, Няйталава, Невельскае, Александропаль і Нью-Ёрк.

На навапаўлаўскім і запарожскім кірунках актыўныя баявыя дзеянні не праводзіліся. Расейскія абстрэлы былі зафіксаваныя каля населеных пунктаў Палтаўка, Стэповае, Трудавое, Новаміхайлаўка, Белагор’е, Новаандрэеўка, Новапаль, Валадзіміраўка, Навасёлка, Малая Такмачка, Урэмаўка, Арыхаў, Залізнічнае, Сцепнагорск, Цяміраўка і Чароўнае.

Між тым украінскае прадпрыемства «Енергоатом» паведамляе, што расейскія вайскоўцы працягваюць абстрэльваць Запарожскую АЭС, спрабуючы знішчыць яе інфраструктуру ды адлучыць ад энергасістэмы Украіны.

Украінскі бок заклікае ААН, МАгАтЭ ды іншыя міжнародныя арганізацыі дамагчыся вываду расейскіх вайскоўцаў з ЗАЭС.

Аналітыкі Інстытуту вывучэння вайны (ISW) у сваю чаргу лічаць, што расейскія войскі выкарыстоўваюць Запарожскую атамную электрастанцыю, каб узмацніць страх ядравай катастрофы і знізіць жаданне Захаду падтрымліваць Украіну.

Ваяры
«У некаторых момантах яны ставяцца да нас, як да нейкіх спецвойскаў». Беларускі ваяр пра службу ва Украіне
2022.08.07 13:01

На паўднёвабужскім кірунку акупанты засяродзіліся на ўтрыманні ўжо занятых пазіцыяў. Таксама яны здзяйсняюць абстрэлы пазіцыяў ЗСУ па ўсёй лініі сутыкнення.

Разам з тым на поўдні краіны працягваецца актыўная партызанская дзейнасць. Інстытут даследавання вайны адзначае, што гэта выклікае расчараванне мясцовых жыхароў у расейскіх акупацыйных сілах на фоне рыхтавання да «рэферэндумаў» аб анексіі. Расейскія дзяржаўныя медыі, дадае ISW, прапагандуюць працоўныя лагеры, рэпрэсіі ды расстрэлы ўкраінскіх партызанаў і мірных жыхароў, якія адмаўляюцца ад супрацы з акупацыйнымі ўладамі.

У акваторыі Чорнага мора ў гатовасці да ўжывання высокадакладнай зброі знаходзяцца чатыры варожыя носьбіты крылатых ракетаў марскога базавання.

Тым часам дарадца Офісу прэзідэнта Украіны Міхайла Падаляк пацвердзіў інфармацыю пра пастаўку Паўночнай Македоніяй 4 штурмавікоў Су-25 і танкаў Т-72. Колькасць перададзеных Украіне танкаў не агучваецца, але вядома, што ўсяго балканская краіна мела 31 савецкі танк Т-72, якія планавала зняць з узбраення ў бліжэйшыя гады.

Міністэрства абароны Турэччыны паведаміла, што 7 жніўня з чарнаморскіх партоў Украіны выйшлі яшчэ чатыры грузавыя судны: два судны вязуць кукурузу, яшчэ два – насенне сланечніку і сланечнікавы алей. Агулам гэтым разам перавозіцца больш за 160 тысяч тонаў прадукцыі.

Hавiны
Вардамацкі: 40 % беларусаў ухваляюць дзеянні Расеі ў вайне ва Украіне, 50 % спачуваюць украінцам
2022.08.07 11:58

BK belsat.eu

Стужка навінаў