Нічога не забытае, старонка не перавернута. У Беластоку прайшоў марш беларусаў

Барацьба за вольную Беларусь не спыняецца і за межамі краіны. Некалькі сотняў чалавек выйшлі 7 жніўня ў Беластоку на Марш годнасці, яны прайшлі па цэнтры гораду ад Рынка Касцюшкі да беларускага консульства на вуліцы Электрычнай.

Беларусы Беластоку зладзілі Марш годнасці. 7 жніўня 2022 года.
Фота: МХ/Белсат

Беларусы, якія даўно жывуць у Польшчы, і якія сюды працягваюць пераязджаць, выйшлі, каб нагадаць пра падзеі, якія адбываліся ў нашай краіне два гады таму.

«І хоць сітуацыя пагоршылася, нічога не прайшло проста так, і так як было ўжо не будзе. Мы мусім рабіць усё, каб у свеце не забывалі пра Беларусь і каб падтрымаць тых людзей, якія застаюцца ўнутры краіны і церпяць ад рэпрэсіяў, якія не спыняюцца кожны дзень», – кажа адна з удзельніц акцыі.

Людзі скандавалі «Свабоду Беларусі» і «Свабоду палітвязням», і на птушках з паперы напісалі прозвішчы палітвязняў і забітых за нашу свабоду, іх прымацавалі да агароджы консульства.

Беларусы Беластоку зладзілі Марш годнасці. 7 жніўня 2022 года.
Фота: МХ/Белсат
Беларусы Беластоку зладзілі Марш годнасці. 7 жніўня 2022 года.
Фота: МХ/Белсат
Беларусы Беластоку зладзілі Марш годнасці. 7 жніўня 2022 года.
Фота: МХ/Белсат
Беларусы Беластоку зладзілі Марш годнасці. 7 жніўня 2022 года.
Фота: МХ/Белсат

У Беластоку адна з самых вялікіх беларускіх дыяспараў у Польшчы, і яна паводзіць сабе вельмі актыўна. Напрыклад, ладзіць сумесныя акцыі з украінцамі. І цяпер тэма вайны в Украіне прагучала пад час акцыі. Падтрымліваюць беларускія і ўкраінскія дыяспары і ўлады Беластоку, якія кажуць пра тое, як важна быць салідарнымі з народамі, якія змагаюцца за сваю свабоду.

Аналітыка
Жорсткая размова і дарожная мапа. Што чакаюць ад канферэнцыі «Новая Беларусь»
2022.08.07 16:35

АЛ, belsat.eu

Стужка навінаў