Хроніка рэпрэсіяў у Беларусі за 7 жніўня


«Белсат» распавядае пра рэпрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, што чыняцца супраць беларускага народу, за 7 жніўня.

У горадзе Іванава і раёне (Берасцейская вобласць) міліцыя і АМАП ужо некалькі дзён робяць масавыя «візіты» да грамадзян. Падстава – меркаваны выбух на чыгунцы недзе ў Берасцейскай вобласці, паведамляюць праваабаронцы. Адзначаецца, што акрамя мясцовых міліцыянтаў удзел прымаюць менскія сілавікі, бо яны на аўто з менскім рэгіёнам.

Паколькі каля места дыверсіі знайшлі каністры з фарбаваным палівам, якое выкарыстоўваюць у калгасах, то сілавікі прайшліся па запраўках. Потым праваахоўнікі пайшлі па калгасах ды калгасніках. Апошняе вядомае месца, дзе сілавікі праявілі актыўнасць – гэта разгон народу з іванаўскага бару «Мёд» у ноч з 5 на 6 жніўня.

У Беларусі заблакавалі доступ да парталу Польскага радыё, аднак яго можна адчыніць праз VPN ці слухаць па радыё. У канцы ліпеня інтэрнэт-рэсурс polskieradio.рl трапіў у Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Пінскага праваабаронцу Алеся Рамановіча пасля затрымання пазбавілі апякунства над хворым братам. Камісія прыехала дадому, калі ён быў у ІЧУ. Паводле яго слоў, 6 жніўня ён атрымаў ліст з паведамленнем, што рашэнне аб пазбаўленні яго права на апякунства прынятае.

Hавiны
У Пінску праваабаронцу пазбавілі апекі над хворым братам пасля затрымання
2022.08.07 17:50

Прэс-сакратара «А1» Мікалая Брэдзелева будуць судзіць у канцы жніўня. 35-гадоваму палітзняволенаму інкрымінуюць ч. 2 арт. 424 КК («Злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі») і арт. 361-2 КК («Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання»).

У Менску за ўдзел у пратэстах быў затрыманы аператар на АЗС. На «пакаяльным відэа» 25-гадовы Дзяніс Дорах «прызнаецца» у тым, што ў 2020 годзе ўдзельнічаў у акцыях пратэсту і перакрываў рух транспарту.

Жыхара Пінску затрымалі з-за бел-чырвона-белай стужкі ў машыне. Затрыманы 33-гадовы Ілля Даўгалявец на «пакаяльным відэа» кажа, што быў затрыманы з-за бел-чырвона-белай стужкі, якая вісела ў ягонай машыне, а дома ў яго былі «апазіцыйны сцяг, кепка і стыкеры. У канцы відэа хлопца прымушаюць зняць стужку з салона машыны.

Фота
«Гэта шлях да волі – толькі дурань гэтага не разумее». Беларус заплаціў $ 650 за майку палка Каліноўскага
2022.08.07 17:58

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў