«Amnesty International» папрасіла прабачэння Украіны за свой даклад, але не адмовілася ад высноваў


Праваабарончая арганізацыя «Amnesty International» адрэагавала на крытыку сваёй скандальнай справаздачы наконт ЗСУ, у якой указвалася, што прысутнасць украінскіх войскаў у жылых зонах падвышае рызыку для мірных жыхароў, паведамляе «Reuters».

Amnesty International.
Фота: imago stock&people / Global Look Press

Хоць арганізацыя шкадуе, што даклад пра ўкраінскіх вайскоўцаў стаў балючым, яна не адмаўляецца ад сваіх высноваў.

«Amnesty International» глыбока шкадуе аб пакутах і гневе, што выклікаў наш даклад наконт тактыкі вядзення баявых дзеянняў украінскімі вайскоўцамі. […] Нягледзячы на ​​тое, што мы пэўныя ў правільнасці нашых высноваў, мы шкадуем аб прычыненым болі», – сказана ў заяве арганізацыі.

«Гэта не азначае, што «Amnesty International» лічыць украінскія сілы адказнымі за парушэнні, учыненыя расейскімі войскамі, ці што ўкраінскія вайскоўцы не выконваюць адэкватных захадаў засцярогі ў іншых частках краіны. Мы мусім быць вельмі яснымі: нішто з дзеянняў украінскіх вайскоўцаў, задакументаваных намі, ніякім чынам не апраўдвае парушэнняў з боку Расеі», – дадалі праваабаронцы.

У сваім дакладзе «Amnesty International» заяўляе, што часам украінскія вайскоўцы наносілі ўдары з жылых кварталаў і базаваліся на тэрыторыі цывільных аб’ектаў, хаця маглі заняць іншыя пазіцыі.

У офісе прэзідэнта Украіны даклад назвалі «арганічнай часткай расейскай кампаніі дэзынфармацыі і прапаганды», мэта якой – дыскрэдытацыя Кіева і падрыў заходніх паставак зброі. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што даклад – спроба перанесці віну з агрэсара на ахвяру.

Hавiны
«Расейцы таксама гэта робяць». «Amnesty International» абвінаваціла ўкраінскіх вайскоўцаў. Што кажуць эксперты
2022.08.04 16:53

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў