За дзень літоўскія памежнікі развярнулі ў Беларусь амаль 250 нелегальных мігрантаў

Літоўскія памежнікі заявілі, што за мінулыя содні ніводны нелегальны мігрант не трапіў на тэрыторыю Літвы. Выключэнне было зроблена толькі для жанчыны з дзіцём. Пра гэта паведамляе Delfi.lt.

Паводле Дэпартаменту статыстыкі і памежнай службы амаль 250 нелегальных мігрантаў развярнулі ў Беларусь. Зброя, спецсродкі і гвалтоўныя дзеянні пры гэтым не ўжываліся.

На тэрыторыю Літвы з гуманітарных меркаванняў пусцілі толькі іракскую жанчыну з дзіцём. Іх адвезлі ў шпіталь, дзе ў дзіця дыягнаставалі пераахалоджванне.

Літоўскія памежнікі паведамляюць, што 5 мужчынаў цяпер знаходзяцца на нейтральнай тэрыторыі паміж Літвой і Беларуссю. На беларускім баку назіраецца павелічэнне колькасці памежнікаў.

Забытыя мільёны. Колькі грошай Беларусь атрымала ад Еўразвязу на ўмацаванне мяжы?

  • У 2021 годзе Літва фіксуе выбуховы рост незаконнай міграцыі з Беларусі. Сёлета з тэрыторыі Беларусі ў Літву трапілі каля 4100 нелегальных мігрантаў, пераважна грамадзянаў Іраку. Для параўнання: у 2017 годзе літоўцы злавілі на мяжы 72 нелегальных мігрантаў, у 2018-м – 104, у 2019-м – 46, у 2020-м – 81. З міграцыйнымі праблемамі на мяжы з Беларуссю сутыкнуліся таксама Польшча і Латвія.
  • Улады Літвы вінавацяць рэжым Лукашэнкі ў тым, што ён спрыяе нелегальнай міграцыі ў Еўразвяз і мэтанакіравана перакідвае мігрантаў да мяжы. Кіраўніцтва Літвы называе дзеянні афіцыйнага Менску гібрыднаю вайною.

Напружанне на беларуска-літоўскай мяжы расце

ІІ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны