Яшчэ адзін медаль на Алімпіядзе – бронза ў гімнасткі Аліны Гарнасько


Гімнастка Аліна Гарнасько.
Фота: Mikhail Tereshchenko / TASS / Forum

Беларуская гімнастка Аліна Гарнасько заваявала на Алімпіядзе ў Токіа бронзавы медаль, паведамляе Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі.

Аліна Гарнасько заняла трэцяе месца ў спаборніцтвах у мастацкай гімнастыцы. Яна саступіла атлеткам з Расеі Дзіне Аверынай і Ізраілю Ліной Ашрам. Гарнасько – адна з падпісантак ліста праўладных спартоўцаў.

Беларусь у медальным заліку займае 44 месца з 83-х. На дадзены момант у беларускай алімпійскай зборнай 7 медалёў – 1 залаты, 3 срэбраных і 3 бронзавых.

Hавiны
Беларускі батутыст заваяваў залаты медаль на Алімпіядзе. Ён падпісваў праўладны ліст спартоўцаў
2021.07.31 11:17
Hавiны
Батутыст Іван Літвіновіч, які сёння ўзяў алімпійскае золата, выказаўся пра падпісаны ім ліст спартоўцаў
2021.07.31 18:12

АА belsat.eu

Стужка навінаў