У ДТЗ пад Баранавічамі пацярпелі 11 чалавек


Пасажырскі аўтобус перакуліўся ў Баранавіцкім раёне, 11 чалавек пацярпелі.

ДТЗ пад Баранавічамі, 7 жніўня 2021 года.
Фота: skgovby / Telegram

Паводле Следчага камітэту, раніцай 7 жніўня адбылося ДТЗ з удзелам мікрааўтобуса IVECO і пасажырскага аўтобуса МАЗ. 21-гадовы кіроўца IVECO пры выездзе з другараднай дарогі на галоўную не выканаў патрабаванні знака прыпынку і сутыкнуўся з аўтобусам МАЗ, якім кіраваў 57-гадовы мужчына.

ДТЗ пад Баранавічамі, 7 жніўня 2021 года.
Фота: skgovby / Telegram

У аўтобусе знаходзілася 10 пасажыраў. У выніку ДТЗ кіроўца мікрааўтобуса не пацярпеў, цяпер ён затрыманы. Астатнія ўдзельнікі ДТЗ шпіталізаваныя. Загінулых няма.

Паводле блогера Антона Матолька, у 4-х чалавек удары і чэрапна-мазгавыя траўмы. Аднаму з пацярпелых адарвала руку.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў