У Беларусі заблакавалі сайты Petitions.by і Change.org


Пляцоўкі для збору подпісаў Petitions.by і Change.org заблакаваная ў адпаведнасці з рашэннем Міністэрства інфармацыі.

Пры спробе адкрыцця сайты з тэрыторыі Беларусі зʼяўляецца апавяшчэнне, што доступ да інфармацыйнага рэсурсу абмежаваны Міністэрствам інфармацыі. Невядома, на падставе чаго было прынятае гэткае рашэнне. Пры гэтым сайты даступны праз VPN.

На пляцоўцы Petitions.by кожны жадаючы можа стварыць петыцыю, сабраць пад ёй подпісы онлайн, пасля чаго петыцыю накіруюць у дзяржаўныя органы. Паводле інфармацыі парталу, за час існавання пляцоўкі было створана 3805 петыцыяў і атрымана 3073 адказу ад дзяржорганаў. Агулам карыстальнікі пакінулі 1 248 673 подпісаў пад рознымі петыцыямі.

Hавiны
Мінкультуры адказала на петыцыю супраць прызнання бел-чырвона-белага сцяга экстрэмісцкім
2021.02.15 18:09

На Petitions.by і Change.org у тым ліку размяшчаліся петыцыі наконт грамадска-палітычных праблемаў, важных для ўсёй краіны. Напрыклад, сёлета больш за 100 тысячаў беларусаў падпісаліся на Petitions.by пад петыцыяй супраць прызнання бел-чырвона-белага сцяга экстрэмісцкім. На Change.org больш за 340 тысяч чалавек пакінулі подпісы пад петыцыяй з патрабаваннем вызвалення палітвязняў.

Hавiны
Партал Тribuna і ягоныя сацсеткі прызнаныя «экстрэмісцкімі»
2021.08.06 18:27

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў