Стартаваў «Марафон Свабоды», ЗША анансуюць санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі. Галоўнае за 7 жніўня


Палітычны крызіс у Беларусі працягваецца 363-ы дні. Belsat.eu падводзіць вынікі 7 жніўня.

9 жніўня Байдэна абвесціць новыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі

Тэлеканал CNN паведамляе, што абвяшчэнне новых санкцыяў супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі плануецца прымеркаваць да гадавіны прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і пачатку масавых пратэстаў. Пакуль невядома, хто ўвойдзе ў новы санкцыйны спіс.

Hавiны
CNN: 9 жніўня адміністрацыя Байдэна абвесціць новыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі
2021.08.07 11:10

У верхняй палаце Кангрэсу ЗША сенатары і дэмакратычнай, і рэспубліканскай партыяў стварылі Кокус «Свабодная Беларусь».

У групу ўвайшлі 9 сенатараў. Джын Шагін – прадстаўніца дэмакратаў. Роджэр Ўікер другі па ўплывовасці чалавек у Рэспубліканскай партыі.

Група падтрымкі Беларусі ўжо была створаная ў ніжняй палаце Кангрэсу ЗША тры тыдні таму падчас візіту Святланы Ціханоўскай у ЗША. Тады кокус у Палаце прадстаўнікоў стварылі чатыры кангрэсмены.

Санкцыі ЗША.
Фота: «РИА Новости»

Святлана Ціханоўская падала адміністрацыі Байдэна свае прапановы наконт санкцыйнага спісу і заклікала ЗША ўвесці больш строгія санкцыі супраць уладаў Беларусі. Ціханоўская прадставіла спіс кампаній, манапалізаваных рэжымам Аляксандра Лукашэнкі і яго «сяброў», уключаючы калійныя беларускія кампаніі, а таксама нафтавыя, дрэваапрацоўчыя і металургічныя прадпрыемствы.

Аб’ектыў
Група падтрымкі Беларусі ўжо і ў сенаце ЗША
2021.08.07 22:38

Улады заблакавалі Petitions.by і Change.org

Пляцоўкі для збору подпісаў Petitions.by і Change.org заблакаваныя ў адпаведнасці з рашэннем Міністэрства інфармацыі.

Пры спробе адкрыцця сайты з тэрыторыі Беларусі з’яўляецца апавяшчэнне, што доступ да інфармацыйнага рэсурсу абмежаваны Міністэрствам інфармацыі. Невядома, на падставе чаго было прынятае гэткае рашэнне. Пры гэтым сайты даступны праз VPN.

На пляцоўцы Petitions.by кожны жадаючы можа стварыць петыцыю, сабраць пад ёй подпісы онлайн, пасля чаго петыцыю накіруюць у дзяржаўныя органы. Паводле інфармацыі парталу, за час існавання пляцоўкі было створана 3805 петыцыяў і атрымана 3073 адказу ад дзяржорганаў. Агулам карыстальнікі пакінулі 1 248 673 подпісаў пад рознымі петыцыямі.

Абноўлена
У Беларусі заблакавалі сайты Petitions.by і Change.org
2021.08.07 12:39

Nestle скараціла рэкламу на БТ

Найбуйнейшы ў свеце вытворца прадуктаў харчавання Nestle істотна паменшыць аб’ёмы сваёй рэкламы на беларускіх дзяржаўных тэлеканалах. Пра гэта паведамляе DW.

«Мы ўважліва сочым за развіццём падзеяў у Беларусі і, натуральна, рэгулярна правяраем нашу рэкламную палітыку і карпаратыўную камунікацыю.

У выніку гэтых рэгулярных праверак мы ўжо значна скарацілі рэкламны бюджэт для Беларусі», – паведаміла 6 жніўня ў адказ на запыт DW прэс-служба швейцарскай кампаніі.

Hавiны
Nestle скараціла рэкламны бюджэт у Беларусі праз сітуацыю з правамі чалавека
2021.08.07 09:29

Ірак прыпыняе авіярэйсы ў Беларусь

Упраўленне грамадзянскай авіяцыі Ірака абвясціла аб прыпыненні ўсіх пасажырскіх рэйсаў з Іраку ў Беларусь.

Як адзначаецца ў паведамленні ведамства на афіцыйнай старонцы ў Фэйсбуку, у адпаведнасці з рашэннем ураду прыпыняюцца ўсе авіярэйсы з Іраку ў Беларусь. Гэтае рашэнне тычацца ўсіх нацыянальных авіяперавозчыкаў.

Ілюстрацыйны здымак. Самалёт авіякампаніі «Iraqi Airways».
Фота: Markus Mainka / imageBROKER / Forum

Рэйсы будуць дазволеныя толькі для вяртання іракскіх грамадзянаў і вылятаць у Беларусь яны мусяць без пасажыраў.

Стартаваў «Марафон Свабоды»

Фонд спартовай салідарнасці праводзіць масштабную міжнародную дабрачынную акцыю – online-забег «Марафон Свабоды».

Акцыя арганізаваная ў падтрымку рэпрэсаваных, яе мэта – нагадаць пра гераізм беларускага народу, які змагаецца за свабоду.

Дыстанцыя забегу – 2334 метра. Гэта сімвалічная лічба, бо ад жніўня 2020 года менавіта паводле артыкулу 23.34 КаАП каля 35 тысяч беларусаў былі затрыманыя за ўдзел у пратэстах.

«Марафон Свабоды» будзе праходзіць з 7 па 16 жніўня. Кожны дзень будзе тэматычны:

  • 7 жніўня запланаваны забег у падтрымку дзеячаў культуры;
  • 8 жніўня – у падтрымку лекараў;
  • 9 жніўня – за Новую Беларусь;
  • 10 жніўня – у падтрымку журналістаў;
  • 11 жніўня – у падтрымку студэнтаў;
  • 12 жніўня – у падтрымку жанчын;
  • 13 жніўня – у падтрымку рабочых;
  • 14 жніўня – у падтрымку спартоўцаў;
  • 15 жніўня – у падтрымку палітвязняў;
  • 16 жніўня – у падтрымку Фонду спартовай салідарнасці.

«Мы разам і мы не здаемся! Салідарнасць – наша сіла!» – адзначаюць арганізатары.

Зарэгістравацца для ўдзелу ў «Марафоне Свабоды» можна тут.

Hавiны
Сёння стартуе «Марафон Свабоды» – міжнародная дабрачынная акцыя ў падтрымку беларусаў
2021.08.07 10:25

СК belsat.eu

Стужка навінаў