Nestle скараціла рэкламны бюджэт у Беларусі праз сітуацыю з правамі чалавека


Найбуйнейшы ў свеце вытворца прадуктаў харчавання Nestle істотна паменшыць аб’ёмы сваёй рэкламы на беларускіх дзяржаўных тэлеканалах. Пра гэта паведамляе DW.

«Мы ўважліва сочым за развіццём падзеяў у Беларусі і, натуральна, рэгулярна правяраем нашу рэкламную палітыку і карпаратыўную камунікацыю.

У выніку гэтых рэгулярных праверак мы ўжо значна скарацілі рэкламны бюджэт для Беларусі», – паведаміла 6 жніўня ў адказ на запыт DW прэс-служба швейцарскай кампаніі.

Прычынай запыту сталі абвінавачванні ў адрас цэлага шэрагу вядомых амерыканскіх і еўрапейскіх кампаній у тым, што яны фактычна фінансуюць прапаганду рэжыму Лукашэнкі. Да такой высновы прыйшла нямецка-швейцарская праваабарончая арганізацыя Libereco.

Прааналізаваўшы, прадукцыя якіх фірмаў рэкламуецца на трох дзяржаўных тэлеканалах Беларусі ў найлепшы вячэрні час, у тым ліку непасрэдна да, пасля і падчас палітычных праграмаў і выпускаў навінаў, арганізацыя прыйшла да высновы, што дзве траціны ролікаў прыпадаюць на заходніх вытворцаў.

Hавiны
Праз санкцыі Philip Morris перастала прадаваць сістэмы IQOS у Беларусі
2021.08.06 17:28

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў