CNN: 9 жніўня адміністрацыя Байдэна абвесціць новыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі


Тэлеканал CNN паведамляе, што абвяшчэнне новых санкцыяў супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі плануецца прымеркаваць да гадавіны прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і пачатку масавых пратэстаў.

Пакуль невядома, хто ўвойдзе ў новы санкцыйны спіс.

Раней Святлана Ціханоўская падала адміністрацыі Байдэна свае прапановы наконт санкцыйнага спісу і заклікала ЗША ўвесці больш строгія санкцыі супраць уладаў Беларусі. Ціханоўская прадставіла спіс кампаній, манапалізаваных рэжымам Аляксандра Лукашэнкі і яго «сяброў», уключаючы калійныя беларускія кампаніі, а таксама нафтавыя, дрэваапрацоўчыя і металургічныя прадпрыемствы.

Аб’ектыў
Што кажуць і пішуць пра гістарычную сустрэчу Байдэна з Ціханоўскай
2021.07.29 23:05

Нагадаем, 28 ліпеня Святлана Ціханоўская сустрэлася ў Белым доме з прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам. «ЗША падтрымліваюць народ Беларусі ў ягоным імкненні да дэмакратыі і ўсеагульных правоў чалавека», – напісаў Байдэн у Twitter. Да амерыканскага прэзідэнта Святлана Ціханоўская сустракалася з высокапастаўленымі прадстаўнікамі адміністрацыі ЗША, кангрэсменамі ды сенатарамі.

Hавiны
Ціханоўская: Санкцыі прымусяць сяброў Лукашэнкі зразумець, што ягоны час мінуў
2021.07.29 14:00

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў