Парламенцкія выбары пройдуць у Беларусі ў лютым 2024 года


Прызначаная дата правядзення парламенцкіх выбараў (дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу) у Беларусі – 25 лютага 2024 года. Пра гэта паведаміў спікер Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка, піша Sputnik Беларусь.

Таксама 25 лютага адбудуцца выбары ў мясцовыя саветы дэпутатаў.

Цягам 60 дзён пасля парламенцкіх пройдуць выбары ва Усебеларускі народны сход, які пасля апошніх змяненняў у Канстытуцыю Беларусі стаў канстытуцыйным органам.

Папярэдні раз дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў у Беларусі выбіралі 17 лістапада 2019 года.

Аналітыка
Гібрыдная Канстытуцыя: як Лукашэнка спалучыў дзве супрацьлеглыя ідэі ў адным дакуменце
2021.12.28 17:00

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў