Падчас пратэстаў ва Узбекістане параненыя 107 сілавікоў, 23 з іх – у цяжкім стане


Міністэрства замежных справаў Узбекістану паведаміла, што падчас пратэстаў у сталіцы Каракалпакстану Нукусе былі сур’ёзна параненыя 107 супрацоўнікаў органаў правапарадку, з іх 23 цяпер у цяжкім стане.

Агулам траўмаваныя былі 270 супрацоўнікаў дзяржаўных органаў.

Акрамя таго, паводле ўзбекскага МЗС, былі захопленыя закладнікі з ліку сілавікоў, а таксама зброя.

«Арганізатары беспарадкаў у Нукусе спрабавалі падарваць канстытуцыйны лад, тэрытарыяльную цэласнасць і адзінства Узбекістану», – заявіла ведамства.

Паводле ўзбекскіх дыпламатаў, большасць пратэстоўцаў «складалі асобы, якія былі ў стане наркатычнага і алкагольнага ап’янення».

Прэзідэнт Узбекістану Шаўкат Мірзіёеў абвінаваціў у пратэстах у Каракалпакстане «замежныя сілы», і заявіў, што людзі, якія «стаяць за беспарадкамі, спрабавалі прывесці краіну да ўзнікнення ў ёй міжэтнічнага канфлікту».

Hавiны
Пуцін падтрымаў задушэнне пратэстаў у Каракалпакстане
2022.07.06 09:03

Пратэсты ў рэгіёне Узбекістану Каракалпакстане пачаліся 1 ліпеня ў адказ на планы ўраду пазбавіць Каракалпакстан аўтаномнага статусу – такія змяненні ўрад хацеў унесці ў новую Канстытуцыю краіны. На фоне пратэстаў прэзідэнт Мірзіёеў адмовіўся ад гэтай прапановы, але на месяц увёў у краіне надзвычайнае становішча.

Аб’ектыў
18 чалавек загінулі, 243 пацярпелі. Вынікі пратэстаў ва Узбекістане
2022.07.04 23:24

Паводле афіцыйных звестак узбекскай пракуратуры, падчас пратэстаў 18 чалавек загінулі, 243 пацярпелі, больш за паўтысячы затрыманыя.

Hавiны
Хваляванні ва Узбекістане. Жыхары аўтаноміі Каракалпакстан пратэстуюць супраць паправак у Канстытуцыю
2022.07.01 23:15

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў