На petycjeonline збіраюць подпісы за помнік Кастусю Каліноўскаму ў Варшаве


Петыцыя будзе накіраваная прэзідэнту Варшавы Рафалу Тшаскоўскаму.

«Няхай постаць Кастуся Каліноўскага стане такім сімвалам, які дапаможа будаваць супольнасць у Варшаве. Агульны герой Беларусі, Літвы, Польшчы і неўзабаве Украіны, дзякуючы палку вольных беларусаў, якія змагаюцца за вольную Украіну ў палку, які ўзяў сабе за патрона Каліноўскага. Гісторыя прайшла свой круг», – адзначаецца ў петыцыі.

Стваральнікі петыцыі просяць знайсці сродкі і абвесціць конкурс на стварэнне манументу. Яны падкрэсліваюць, што помнік агульнаму герою Беларусі, Літвы, Польшчы і Украіны Кастусю Каліноўскаму можа стаць годным і цудоўным месцам, дзе можна будзе адзначаць разам важныя юбілеі і аднавіць супольнасць чатырох народаў: «Такія сімвалы, без сумневу, вельмі патрэбныя».

Аб’ектыў
«З першых дзён вайны ён стаў на абарону Украіны ад расейскай агрэсіі і быў ля вытокаў палка Каліноўскага»
2022.07.06 23:32

Марыя Мурашка belsat.eu

Стужка навінаў