Казахстан будзе прадаваць нафту ў абыход Расеі


Прэзідэнт Казахстану Касым-Жамарт Такаеў 7 ліпеня на паседжанні з удзелам кіраўніцтва ўраду, кіраўнікоў профільных міністэрстваў і ведамстваў ды нацыянальных кампаніяў загадаў нацыянальнай нафтагазавай кампаніі наладзіць продаж нафты праз Транскаспійскі маршрут: Кітай – Казахстан – Азербайджан – Грузія – Турцыя. З Турцыі нафту можна прадаваць далей у краіны Еўропы.

Такаеў таксама даручыў трансфармаваць казахстанскія парты, якія павінны стаць ключавымі хабамі на Каспійскім моры, а таксама ўзмацніць флот краіны і стварыць буйны кантэйнерны тэрмінал у порце Актаў.

Раней 80 % нафты Казахстан прадаваў праз Каспійскі трубаправодны кансорцыум (КТК), але, пасля таго як Такаеў адмовіўся прызнаць ЛНР і ДНР, у працы КТК пачаліся перабоі. Цяпер жа Новарасійскі суд увогуле пастанавіў на 30 дзён спыніць працу нафтаправоду КТК.

Абноўлена
РФ абмежавала адгрузку нафты з Казахстану
2022.06.20 08:37
Каментар
Смеласць, ці хітрасць? Эксперты – пра «дэмарш» прэзідэнта Казахстану Такаева
2022.06.20 19:43

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў