Выйшаў трэйлер першага мастацкага фільму пра беларускія пратэсты 2020 года


З’явіўся тызер фільму «MINSK» пра падзеі жніўня 2020 года ў Беларусі. Ролік паказвае сярод іншага кадры разгону мірных акцыяў і катаванняў іх удзельнікаў.

Стужка знятая адным кадрам, без мантажу. Ейны стваральнік – расейскі рэжысёр беларускага паходжання Барыс Гуц, адзін з прадзюсараў праекту – беларускі паліткансультант Віталь Шкляраў.

Кінафільм здымалі ў Эстоніі.

«Адзіная зброя любога кінамастака і рэжысёра – гэта вольнасць, свабода слова. І самае галоўнае, што нам можа перашкодзіць, – гэта самацэнзура. Калі ты баішся адкрыць рот, калі баішся ўзяць асадку і напісаць сцэнар, калі баішся зняць фільм. Калі я магу неяк паўплываць на сітуацыю ў Беларусі, то толькі зняўшы фільм. Гэта мы і зрабілі», – распавёў рэжысёр у інтэрв’ю «Белсату».

Выхад фільму запланаваны на восень 2021 года.

Артыкулы
«Мы пабачылі чыстае зло». Зняты першы мастацкі фільм аб пратэстах 2020 года
2021.06.03 14:05

МГ belsat.eu

Стужка навінаў