Віктара Бабарыку перавялі з Амерыканкі на Валадарку


6 ліпеня прыкладна пасля абеду былога кіраўніка «Белгазпрамбанку» і патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты Беларусі, асуджанага на 14 гадоў зняволення, перавялі з СІЗА КДБ у СІЗА-1 на вуліцы Валадарскага ў Менску. Пра гэта паведамляе «Наша ніва» са спасылкаю на Дзмітрыя Лаеўскага, адваката Бабарыкі.

6 ліпеня Вярхоўны Суд пакараў былога патэнцыйнага кандыдата на прэзідэнцтва Віктара Бабарыку 14 гадамі пазбаўлення волі ва ўмовах калоніі ўзмоцненага рэжыму. Акрамя гэтага, палітычнага вязня аштрафавалі на 145 тысячаў рублёў.

Артыкулы
Віктара Бабарыку пакаралі 14 гадамі зняволення
2021.07.06 11:11

Рашэнне вынес суддзя Ігар Любавіцкі. Паколькі рашэнне вынес суд найвышэйшай інстанцыі, Бабарыка не можа абскардзіць выраку ў парадку апеляцыі.

Таксама суд пастанавіў спагнаць з Бабарыкі 46 мільёнаў рублёў «дзеля пагашэння нанесенай шкоды».

Артыкулы
«Выйдзе значна раней». Як сацсеткі адрэагавалі на прысуд Бабарыку
2021.07.06 12:30

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў