«Рэжым яшчэ больш ізалюе сябе». У ЕЗ пракаментавалі скарачэнне колькасці літоўскіх дыпламатаў у Беларусі


Адна за другою краіны Еўразвязу адклікаюць паслоў з Беларусі.
Фота: pixabay.com

Афіцыйны прадстаўнік Еўрапейскай службы замежнапалітычнай дзейнасці Пэтэр Стана выступіў з заявай з нагоды скарачэння ў Беларусі дыпламатычнага прадстаўніцтва суседняй Літвы.

Пэтэр Стана адзначыў, што скарачэннем дыпламатычнага персаналу ў амбасадзе Літвы ў Менску і генеральным кансулаце ў Горадні, а таксама ў прадстаўніцтвах іншых краін Еўразвязу «рэжым Лукашэнкі закрывае далейшыя дыпламатычныя каналы сувязі» і «абмяжоўвае магчымасці паездак беларусаў у ЕЗ».

«Гэтымі дзеяннямі рэжым яшчэ больш ізалюе сябе. Такія рашэнні таксама шкодзяць Беларусі і яе насельніцтву. Захаванне дыпламатычных каналаў камунікацыі адкрытымі падчас цяжкасцяў мае вырашальнае значэнне. ЕЗ заклікае беларускія ўлады дазволіць у поўнай меры прысутнічаць і працаваць дыпламатычным місіям ЕЗ і ягоных дзяржаў-чальцоў», – заявіў Пэтэр Стана.

Hавiны
Афіцыйны Менск да мінімуму скарачае дыппрадстаўніцтва Літвы ў Беларусі
2021.07.06 20:18

Нагадаем, што МЗС Беларусі выклікала часова паверанага ў справах Літвы Асту Андзіяўскене. Дыпламатцы паведамілі, што Менск вырашыў да мінімуму скараціць дыпламатычнае прадстаўніцтва Літвы ў Беларусі.

Афіцыйнаму Менску не спадабалася наданне Офісу Святланы Ціханоўскай у Літве дыпламатычнага статусу. Офіс у Літве акрэдытаваны як Прадстаўніцтва беларускай дэмакратыі.

Hавiны
Літва таксама скарачае колькасць беларускіх дыпламатаў у Вільні
2021.07.07 18:42

МГ belsat.eu

Стужка навінаў