Каманда Ціханоўскай рыхтуе візіт у ЗША


Здымак з адмысловага рэпартажу «Белсату» пра жыццё Святланы Ціханоўскай пасля рэгістрацыі ў ЦВК — «Я перадаю ўвесь боль беларусаў свету». Вільня, Літва. Травень 2021 года.
Фота: АГ / Белсат

Лідарка беларускай апазіцыі Святлана Ціханоўская ў сваім тэлеграм-канале анансавала два новыя замежныя візіты.

«На наступным тыдні ў мяне будзе візіт у Ірландыю, таксама мы рыхтуем візіт у ЗША ў бліжэйшы час», – паведаміла Святлана Ціханоўская.

Агулам яна наведала з афіцыйным візітам ужо 21 краіну, перадусім у межах Еўрапейскага Звязу. Сярод краінаў ЕЗ візіты адбыліся ў Аўстрыю, Бельгію, Грэцыю, Данію, Іспанію, Італію, Латвію, Літву, Люксембургу, Нідэрланды, Нямеччыну, Польшчу, Славакію, Славенію, Фінляндыю, Чэхію, Швецыю і Эстонію. За межамі Еўразвязу Святлана Ціханоўская правяла візіты ў Ісландыю і Швейцарыю.

Апроч таго, яна сустракалася з лідарамі Францыі, Вялікай Брытаніі, Нарвегіі і іншых краін.

Аб’ектыў
Офіс Ціханоўскай у Літве атрымаў дыпламатычны статус
2021.07.05 23:24

МГ belsat.eu

Стужка навінаў