Польшча заключыла з Украінай найбуйнейшае за 30 гадоў пагадненне на пастаўку зброі


Прэм’ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі пацвердзіў падпісанне пагаднення аб пастаўках узбраення Украіне. Палітык заявіў, што яно зʼяўляецца адным з найбуйнейшых за апошнія 30 гадоў, – паведамляе «Еўрапейская праўда».

Польска гарматная гаўбіца KRAB
Фота: Wikipedia/ Ministerstwo Obrony Narodowej

«Мы падпісваем адзін з найбуйнейшых, калі не самы буйны кантракт на экспарт узбраенняў за апошнія тры дзесяцігоддзі – продаж зброі ўкраінцам», – сказаў Маравецкі падчас прэс-канферэнцыі на польскім абаронным заводзе «Huta Stalowa Wola».

Палітык дадаў, што гэта тычыцца праверанай часам зброі. Кіраўнік польскага ўрада назваў вытворчасць абарончага заводу перлінай у кароне абароннай прамысловасці краіны.

«Мы рады цяпер мець магчымасць прадаваць наша зброя за мяжу для Украіны ў такі складаны час», – падкрэсліў Маравецкі.

Ён не раскрыў дэталяў дамовы, але гаворка ідзе аб угодзе на суму амаль тры мільярды злотых (амаль 630 мільёнаў долараў) на пастаўку каля 60 польскіх самаходных артылерыйскіх гаўбіц AHS Krab у дадатак да 18, якія Польшча ўжо перадала.

Hавiны
ЗША гатовыя паставіць ва Украіну рэактыўныя сістэмы залпавага агню вялікай далёкасці
2022.05.28 13:06

Раман Лугоўскі belsat.eu

Стужка навінаў