Беларускае войска праводзіць вучэнні па пераходзе з мірнага часу на ваенны


Збройныя сілы Беларусі пачалі асаблівыя заняткі па баявой гатоўнасці. Прэс-служба Міністэрства абароны паведамляе, што ў краіне пачаліся адмысловыя вучэнні па пераводзе з мірнага на ваенны час.

Беларускае войска. Фота – Віктар Драчоў/ТАСС

Ва ўстанове тлумачаць, што такія заняткі пачынаюць праводзіць пасля чарговага прызыву, калі папаўненне засвойвае праграму пачатковай ваеннай падрыхтоўкі.

«Мерапрыемствы праводзяцца ў адпаведнасці з планам падрыхтоўкі Узброеных Сіл у 2021/2022 навучальным годзе», – гаворыцца ў паведамленні.

Удакладняецца таксама, што будзе праведзены комплекс трэніровак «па арганізаваным выкананні мерапрыемстваў па пераводзе з мірнага на ваенны час». У трэніроўках будуць задзейнічаны ўсе катэгорыі вайскоўцаў, падраздзяленні, ваенныя часткі, злучэнні, органы ваеннага кіравання.

Нагадаем, 2021/2022 навучальны год у Мінабароны Беларусі аб’явілі «годам баявой падрыхтоўкі».

Таксама ў горадзе Добруш з 22 чэрвеня па 1 ліпеня адбудуцца мабілізацыйныя вучэнні з ваеннымі камісарыятамі і вайсковымі часткамі, якія дыслакуюцца на тэрыторыі Гомельскай вобласці.

Аналітыка
Што трэба ведаць пра пагрозу адкрыцця «новага фронту» ў Беларусі
2022.05.27 18:22

Раман Лугоўскі belsat.eu

 

 

Стужка навінаў