За «распальванне варожасці» – 3 гады пазбаўлення волі

Берасцейскі абласны суд прызнаў вінаватым жыхара Баранавічаў Уладзіслава Бурына паводле ч. 1 арт. 130 КК («Распальванне варожасці»). Суддзя Мікалай Сянько прызначыў Уладзіславу пакаранне ў выглядзе 3 гадоў пазбаўлення волі. З улікам пакарання паводле іншага прысуду (за махлярства) сумарны тэрмін зняволення будзе складаць чатыры гады калоніі ўзмоцненага рэжыму, паведамляе «Берасцейская Вясна».

Уладзіслаў Бурын. Фота: скрыншшот відэа МУС

Жыхара Баранавічаў Уладзіслава Бурына абвінавачвалі ў тым, што ён у тэлеграм-чаце групы «Карнікі» размясціў 13 паведамленняў, у якіх «негатыўна ацаніў» міліцыянтаў, вайскоўцаў, дзяржслужбоўцаў і іхныя сем’і ды «падахвочваў да незаконных крымінальных дзеянняў» у дачыненні іх.

Абвінавачаны прызнаў віну цалкам. Пры гэтым адзначыў, што выдаліў свае паведамленні з чатаў праз два тыдні – «зразумеў, што няправільна напісаў», скінуў тэлефон да завадскіх наладаў.

Тым не менш суддзя Мікалай Сянько прызнаў яго вінаватым паводле ч. 1 арт. 130 КК («Распальванні варожасці») і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе 3 гадоў пазбаўлення волі. Раней Уладзіслава Бурына асудзілі паводле артыкулу за махлярства, таму сумарнае пакаранне для яго складзе чатыры гады калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Былога міліцыянта Дзмітрыя Кулакоўскага адправілі на «хімію» проста з содняў

СК belsat.eu

Hавiны