УЕФА ўзгадніў форму зборнай Украіны на чэмпіянат Еўропы – з выявай Крыму


Звяз еўрапейскіх футбольных асацыяцыяў узгадніў форму зборнай Украіны для ўдзелу ў чэмпіянаце Еўропы – з контурам мапы, якая ўключае і тэрыторыю Крыму, паведамляе ТАСС са спасылкай на прэс-службу УЕФА.

Новая форма зборнай Украіны па футболе.
Фота: Andrii Pavelko / Facebook

«Форма зборнай Украіны (і ўсіх іншых камандаў) на чэмпіянаце Еўропы ўхваленая УЕФА ў адпаведнасці з Правіламі аб экіпаванні», – заявілі ва УЕФА.

Пра новую форму зборнай стала вядома 6 чэрвеня. Яе прэзентаваў кіраўнік Украінскай асацыяцыі футболу Андрэй Павелка на сваёй старонцы Facebook.

Акрамя мапы з выявай Крыму, на экіпаванні ёсць лозунг «Слава Украіне! Героям слава!».

Новая форма зборнай Украіны ў футболе.
Фота: Andrii Pavelko / Facebook
Новая форма зборнай Украіны па футболе.
Фота: Andrii Pavelko / Facebook

Украінцам новая форма зборнай спадабалася, але ў Расеі яна выклікала абурэнне.

Hавiны
На форме футбольнай зборнай Украіны намалявалі межы Украіны. Расея абурылася
2021.06.06 20:08

АД, belsat.eu

Стужка навінаў