У Берасці пачалі судзіць актывістку Паліну Шарэнду-Панасюк


У судзе Маскоўскага раёну Берасця 7 чэрвеня пачалі судзіць Паліну Шарэнду-Панасюк, якую больш за паўгода трымалі ў берасцейскім СІЗА-7.

Паліна Шарэнда-Панасюк разам з сям’ёй.
Фота: Белсат

Паліну Шарэнду-Панасюк затрымалі ва ўласнай кватэры 3 студзеня.

Маці дваіх няпоўнагадовых дзяцей вінавацяць адразу паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу: арт. 368 («Абраза прэзідэнта»), арт. 369 («Абраза прадстаўніка ўлады») і арт. 364 («Гвалт або пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні працаўніка органаў унутраных справаў»).

Судовы працэс вядзе Яўген Брэган.

Суд над Палінай Шарэндай-Панасюк у Берасці. 7 чэрвеня.
Фота: Белсат

На судзе прысутнічае муж Паліны, Андрэй Шарэнда. Дзяржаўны тэлеканал «Беларусь-4» настойліва спрабаваў узяць у яго каментар, але ён не пагадзіўся.

Суд над Палінай Шарэндай-Панасюк у Берасці. 7 чэрвеня.
Фота: Белсат
Гісторыі
Берасцейскі актывіст Андрэй Шарэнда: «Нас пераследуюць, бо мы для ўлады як костка ў горле»
2021.01.11 14:31

АД, belsat.eu

Стужка навінаў