Сербія не плануе закрываць сваёй паветранай прасторы для Беларусі


Старшыня Народнай скупштыны (парламенту) Сербіі Івіца Дачыч заявіў, што Сербія не закрые сваёй паветранай прасторы для Беларусі, бо не з’яўляецца сябрам Еўразвязу, паведамляе «РИА Новости».

Івіца Дачыч.
Фота: pnp.ru

Адказваючы на пытанне, ці закрые Сербія сваё неба для беларускіх авіяперавознікаў у сувязі з інцыдэнтам з самалётам «Ryanair», Івіца Дачыч сказаў:

«Не думаю. Наколькі я ведаю, Сербія не прымала такога рашэння, бо мы не з’яўляемся сябрам Еўрапейскага Звязу».

Але трапіць у сербскую паветраную прастору з Беларусі ў аблёт краін ЕЗ практычна немагчыма.

Перамовы аб уступленні Сербіі ў ЕЗ распачаліся ў студзені 2014 года. У Еўракамісіі неаднаразова заяўлялі, што новы этап пашырэння ЕЗ можа адбыцца не раней за 2025 год.

Hавiны
Грэцыя забараніла палёты для беларускіх самалётаў над сваёй тэрыторыяй
2021.06.06 09:30

АД, belsat.eu

Стужка навінаў