Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда маліўся ў Заляшанах за душы беларускіх ахвяраў падраздзялення Бурага


Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда наведаў Падляшша, каб сустрэцца з прадстаўнікамі беларускай меншасці ў Польшчы. Адным з пунктаў візіту было ўскладанне вянка да помніку жыхарам Заляшанаў, якіх забілі ў 1946 годзе антыкамуністычная дывізіяй пад камандаваннем Рамуальда Рэйса (Бурага).

Прэзідэнт Польшчы ў Заляшанах.
Фота: prezydent.pl

Прэзідэнт маліўся каля ўсталяванага ў Заляшанах помніку пакутнікам падляскім і хэлмскім. У Заляшаны ён прыехаў у кампаніі кіраўніка Польскай праваслаўнай царквы – мітрапаліта Савы. Потым усклаў вянок.

Перад гэтым прэзідэнт наведаў праваслаўны манастыр святых Марты і Марыі на Святой Гары Грабарцы. Тут яго і вітаў мітрапаліт Сава.

Анджэй Дуда таксама наведаў II беларускі ліцэй ў Бельску Падляскім, у якім сустрэўся са навучэнцамі, выкладчыкамі і прадстаўнікамі беларускай меншасці.

Прэзідэнт Польшчы ў Заляшанах.
Фота: prezydent.pl

Прэзідэнт нагадаў, што ў мінулую пятніцу сустракаўся з лідарам беларускай апазіцыі Святланай Ціханоўскай і прадстаўнікамі польскай меншасці ў Беларусі. Падчас сустрэчы абмеркавалі агульная сітуацыю ў Беларусі і праблемы палякаў, якія там пражываюць.

Hавiны
Ціханоўская абмеркавала з прэзідэнтам Польшчы прызнанне рэжыму Лукашэнкі тэрарыстычным
2021.06.04 14:37

«На жаль, ладзіцца шмат акцыяў, якія скіраваныя на тое, каб пасварыць нашыя грамадствы. Каб перасварыць нашыя народы, але я хачу, каб мы не дапусцілі гэтага, бо мы разам грамадзяне адной Рэчы Паспалітай. Шукаюцца розныя магчымасці, каб выклікаць канфлікт, напрыклад, на гістарычнай тэме. Я лічу, што важнай задачай прэзідэнта Рэспублікі Польшча з’яўляецца не дапусціць гэтага, і перш за ўсё быць тут, праяўляць адзінства, праяўляць супольнасць, праяўляць павагу», – сказаў ён у беларускім ліцэі.

Прэзідэнт таксама распавёў, што наведаў Заляшаны, «месца, якое адзначанае пакутамі і смерцю беларусаў, якія жылі ў Рэчы Паспалітай, нявінных жанчын і дзяцей».

Прэзідэнт Польшчы ў Заляшанах.
Фота: prezydent.pl

«Я маліўся там за тых, хто загінуў, усклаў вянок як Прэзідэнт Рэспублікі Польшча пад крыжам, які ўшаноўвае памяць ахвяраў. Гэта важна як частка пашаны і памяці. Гэта важна ў самым найважнейшым духоўным аспекце», – дадаў ён.

Анджэй Дуда падкрэсліў, што няма сумненняў у тым, што палякі і беларусы, нягледзячы на ​​розніцы, ствараюць адзіную супольнасць. Паводле яго, рэгіён Падляшша, дзе змешваюцца розныя культуры і рэлігіі, – гэта рэгіён, які нагадвае колішнюю Рэч Паспалітую многіх народаў.

29 і 31 студзеня, а таксама 2 лютага 1946 году атрад узброенага падполля спаліў пяць падляскіх вёсак, у якіх жылі праваслаўныя. Тады загінулі восемдзесят дзве асобы – у асноўным жанчыны і дзеці. Згарэлі вёскі Заніе, Заляшаны, Каньцавізна, Шпакі і Вулка Выганоўская, у якіх жылі беларусы, якія вызнае праваслаўе.

Капітану Рамуальду Райсу (Бураму) прысудзілі ў 1950 годзе смяротнае пакаранне за злачынствы. У 90-х быў рэабілітаваны. Інстытут Народнай Памяці палічыў знішчэнне пяці вёсак, населеных беларускім насельніцтвам, генацыдам. У 2005 годзе расследаванне злачынства было спынена, паколькі частка вінаватых была асуджаная пасля вайны, частка загінула, астатніх не ўдалося ўсталяваць.

ЯБ belsat.eu

Стужка навінаў