МАРГ працягвае рэгуляваць кошты на харчы


Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ўводзіць рэгуляванне цэнаў яшчэ на шэраг харчоў.

Харчовая крама. Менск, Беларусь. 1 красавіка 2021 года.
Фота: ТК / Белсат

Згодна з пастановай рэгуляванне цэн уводзіцца на:

  • груцу;
  • субпрадукты мясныя харчовыя, каўбасу паўвэнджаную, варана-вэнджаную, ялавічыну тушаную кансерваваную, свініну тушаную кансерваваную;
  • рыбу жывую і марожаную;
  • маргарын;
  • часнык і салодкі перац;
  • каву распушчальную і чорную гарбату;
  • соль.

Таксама максімальная надбаўка цяпер будзе не больш за 25 % на сыр, муку пшанічную, сухія макаронныя вырабы, кансервы з рыбы, рыс, манку, проса, шматкі аўсяныя, бульбу і свежую гародніну (буракі, моркву, капусту, цыбулю, агуркі, памідоры), яблыкі.

18 траўня прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка казаў на пасяджэнні ўраду, што цэны на сацыяльна значныя тавары першай неабходнасці могуць «размарозіць».

Нагадаем, што 23 лютага ўрад увёў жорсткае рэгуляванне цэнаў на тавары першай неабходнасці. З 1 сакавіка яны не павінныя былі даражэць болей, чым на 0,2 % за месяц.

Hавiны
Месяц таму ўрад замарозіў кошты на некаторыя прадукты. Паглядзелі, што з коштамі цяпер
2021.04.09 16:43

АД, belsat.eu

Стужка навінаў