Крэмль чакае тлумачэнняў ад Лукашэнкі аб фінансаванні «Nexta» з Расеі


Генеральны дырэктар кампаніі «Уралхим» Дзмітрый Мазепін заявіў, што не мае дачынення да фінансавання Telegram-каналу «Nexta». Гэтае абвінавачанне ў «інтэрв’ю» дзяржаўнаму тэлеканалу агучыў затрыманы ў Менскім аэрапорце Раман Пратасевіч. У Крамлі таксама заявілі, што жадаюць ад беларускага боку пачуць дадатковыя тлумачэнні на гэты конт, піша interfax.

Прэс-сакратар кіраўніка Крамля Дзмітрый Пяскоў заявіў, што беларускі бок і затрыманы ў Менску Раман Пратасевіч павінныя патлумачыць, каго яны мелі на ўвазе, згадваючы пра фінансаванне Telegram-каналу «Nexta» кампаніяй, звязанай з адным з расейскіх алігархаў

«Мазепіна ніхто ні ў чым не абвінавачваў. Прозвішча Мазепін Пратасевіч не называў. Напэўна, ён неяк павінен растлумачыць або беларускі бок павінен растлумачыць, пра каго вядзецца. Наўрад ці тут можна ў кошкі-мышкі гуляць», – заявіў Дзмітрый Пяскоў.

Прэсавы сакратар Уладзіміра Пуціна таксама дадаў, што бізнесовец Дзмітрый Мазепін аспрэчвае якое-кольвек дачыненне да фінансавання «Nexta». Але паколькі прагучалі прэтэнзіі і абвінавачванні, то, на думку Дзмітрыя Пяскова, мусяць быць і ўдакладненні на гэты конт.

Hавiны
Рэакцыя грамадства на сюжэт дзяржтэлебачання: «Інтэрв’ю» пад прымусам і катаваннямі
2021.06.04 18:23

23 траўня самалёт «Ryanair» зрабіў вымушаную пасадку ў Менску праз інфармацыю пра мініраванне, якую экіпаж атрымаў ад беларускіх дыспетчараў. Блогер Раман Пратасевіч, які ляцеў гэтым рэйсам, і ягоная дзяўчына Соф’я Сапега былі затрыманыя спецслужбамі. Вымушанае прызямленне самалёта было справакаванае беларускімі спецслужбамі менавіта дзеля затрымання апазіцыйнага блогера.

3 чэрвеня ў эфіры ОНТ выйшла «інтэрвʼю» з Раманам Пратасевічам. Незалежныя медыі адмовіліся публікаваць вытрымкі з гэтай «размовы». Справа ў тым, што з пункту гледжання журналісцкай этыкі «інтэрвʼю» з Раманам Пратасевічам лічыцца недапушчальным. Раман застаецца пад вартай. За кратамі і ягоная дзяўчына Софʼя Сапега. Усё гэта дае падставы казаць, што на хлопца адбываецца моцны ціск. А раны на руках сведчаць і пра катаванні ў турме.

Hавiны
Вячорка пра ўгон самалёта: Мэтай магла быць Ціханоўская
2021.05.31 11:40

СК belsat.eu

Стужка навінаў