Кіеўскі ўніверсітэт пазбавіў Лукашэнку звання ганаровага доктара навук


Кіеўскі нацыянальны ўніверсітэт імя Тараса Шаўчэнкі пазбавіў Аляксандра Лукашэнкі звання ганаровага доктара навук, паведамляе прэсавая служба ВНУ.

Раней рэктар універсітэту Уладзімір Бугроў заклікаў навуковую раду ВНУ тэрмінова разгледзець пытанне аб пазбаўленні Лукашэнкі статусу ганаровага доктара навук у сувязі з сітуацыяй з прымусовай пасадкай самалёта «Ryanair» у Менску.

Бугроў адзначыў, што падставай для такога рашэння будуць «парушэнне правоў чалавека» і «непавага да дзяржавы Украіны».

Рэктар КНУ Уладзімір Бугроў.
Фота: society.comments.ua

Спачатку подпісы аб пазбаўленні Лукашэнкі звання доктара навук пачалі збіраць студэнты ВНУ. А ўжо сёння, 7 чэрвеня, адказваючы на пытанне аб пазбаўленні звання, якое Лукашэнка атрымаў у 2009 годзе, прадстаўніца ВНУ заявіла, што рашэнне прынятае.

Лукашэнка стаў першым з 107 чалавек, каго ўніверсітэт пазбавіў звання доктара навук.

АД, belsat.eu

Стужка навінаў