Галоўны трэнер зборнай Беларусі па хакеі пакінуў сваю пасаду пасля паразы на чэмпіянаце свету


Галоўны трэнер зборнай Беларусі па хакеі Міхаіл Захараў пакідае сваю пасаду, на якой ён прабыў менш за два гады.

Міхаіл Захараў.
Фота: hockey.by

Чальцы выканкаму Федэрацыі хакею Беларусі заслухалі даклад Міхаіла Захарава аб рыхтаванні каманды і яе выступе на чэмпіянаце свету 2021 года ў Рызе. Галоўны трэнер падвёў вынікі мінулага сезону і падаў прашэнне аб адстаўцы, якое было прынятае выканкамам, паведамляе афіцыйны сайт ФХБ hockey.by.

На чэмпіянаце свету ў Рызе зборная Беларусі заняла апошняе месца ў групе і не вылецела ў ніжэйшы дывізіён толькі з прычыны каронавіруса. Беларусы перагулялі шведаў, але саступілі ва ўсіх астатніх матчах.

Выступ нацыянальнай зборнай Беларусі на чэмпіянаце свету ў Рызе быў прызнаны чальцамі выканкаму ФХБ нездавальняльным.

Цяпер беларускую зборную будзе трэнаваць канадскі спецыяліст Крэйг Ўудкрафт з менскага «Дынама».

Новы трэнер зборнай Беларусі па хакеі Крэйг Ўудкрафт.
Фота: sport-express.ru
Hавiны
Зборная Беларусі па хакеі зазнала паразу ад Расеі з лікам 0:6. На матч прыйшоў адзін заўзятар
2021.06.02 09:07

АД, belsat.eu

Стужка навінаў