16 раз з пачатку году даражэе паліва


З 8 чэрвеня «Белнафтахім» павышае кошты на паліва. Традыцыйны рост складзе адну капейку, паведамляе прэсавая служба канцэрну.

«Белнафтахім» тлумачыць, што рост коштаў на маторнае паліва абумоўлены ростам сусветных каціровак нафты, сярэдняе значэнне якіх з 1 да 4 чэрвеня 2021 года дасягнула 70 долараў ЗША за 1 барэль. Пры гэтым з пачатку году, падае канцэрн, кошты на паліва ў Беларусі выраслі на 8,1 %.

З 8 чэрвеня кошт бензіну АІ-92 на АЗС складзе 1,86 руб., АІ-95 – 1,96 руб., АІ-98 – 2,18 руб., ДТ – 1,96 руб.

З пачатку бягучага году чарговы рост коштаў стане 16 па ліку.

Hавiны
З пачатку года бензін у Беларусі падаражэў на 7-8 %. Гэта амаль удвая больш за інфляцыю
2021.05.13 10:24

СК belsat.eu

Стужка навінаў