За ўдзел у вайне ўлады Беларусі застануцца без высокатэхналагічных тавараў з Тайваню

Тайвань узмацніў меры экспартнага кантролю высокатэхналагічных тавараў пры пастаўках у Беларусь. Пра гэта паведамляе Міністэрства эканомікі краіны.

«З прычыны актыўнага ўдзелу Беларусі ва ўварванні Расеі ва Украіну, у мэтах удзелу ў міжнароднай супрацы прынятыя меры кантролю ў дачыненні да Беларусі», – гаворыцца ў паведамленні.

Цяпер экспарт у Беларусь шэрагу найменняў высокатэхналагічных тавараў магчымы толькі пры асаблівым дазволе. У пераліку 57 тавараў: тэлекамунікацыйнае абсталяванне, працэсары, чыпы памяці, частотна-рэгуляваныя прывады падвойнага прызначэння, абсталяванне для вытворчасці паўправаднікоў.

Раней аналагічныя меры Тайвань увёў у дачыненні Расеі.

Расея склала спіс недружалюбных краін. Хто ўвайшоў?

ПС belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны