У Прыднястроўі зноў паведамляюць пра атакі


Міністэрства ўнутраных справаў самаабвешчанай «Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі» паведаміла пра чарговыя атакі на кантраляваную ПМР тэрыторыю.

Прыднястроўскі эксперт на месцы меркаванай атакі.
Фота: Пресс-центр МВД ПМР / Telegram

Адзначаецца, што каля вёскі Варанкова Рыбніцкага раёну, каля былога аэрадрому, увечары 6 траўня адбыліся чатыры выбухі. Каля 21:40, як заяўляецца, дронам былі скінутыя першыя два выбуховыя прыстасаванні. Праз гадзіну атаку паўтарылі.

Паведамляецца, што гэта ўжо другі факт актыўных дзеянняў у ваколіцах вёсцы Варанкова. Першы быў зафіксаваны 5 траўня а 22:20. Тады робатам былі скінутыя два выбуховыя прыстасаванні.

Ва ўсіх выпадках пацярпелых няма.

Hавiны
Эксперт: «Украіне будзе выгадна, калі Расея нападзе з тэрыторыі Прыднястроўя»
2022.04.27 18:54

Вайсковы эксперт Міхаіл Самусь не выключае ўварвання ва Украіну з тэрыторыі Прыднястроўя. Аднак Самусь мяркуе, што такі крок войскаў Расеі і «Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі» будзе зручным для Украіны і ўладаў Малдовы.

ПС belsat.eu

Стужка навінаў