У Львове прайшоў трэнінг, на якім распавялі, што рабіць са знойдзенай выбухоўкай і зброяй


Спецыялісты Дзяржаўнай службы Украіны па надзвычайных сітуацыях (ДСНС) правялі трэнінг «Як дзейнічаць, калі бачыш выбухоўку» для вымушаных перасяленцаў. Лекцыя адбылася ў Стрыйскім парку, дзе размясцілася першае модульнае мястэчка для ўцекачоў з розных вобласцяў Украіны.

Перасяленцы з розных вобласцяў Украіны разглядаюць макеты выбухованебяспечных прадметаў, што могуць знайсці ў сваіх дамах пасля акупацыі расейскай арміі. Львоў, Украіна. 5 траўня 2022 года.
Фота: Агата Квяткоўская / Белсат

Працаўнікі ДСНС распавялі пра асноўныя выбухованебяспечныя і падазроныя прадметы, якія ўкраінцы могуць пабачыць на сваіх тэрыторыях пасля акупацыі расейскімі войскамі. Два правілы, якія мусіў зразумець кожны ўдзельнік трэнінгу: ніколі не чапаць таго, што не тваё; быць максімальна ўважлівым, бо існуе вялікая колькасць месцаў, куды можна схаваць выбухоўку. Пры выяўленні магчыма небяспечных рэчаў пасля адыходу расейскай арміі ў сваіх дамах трэба адразу тэлефанаваць на «101» або «102».

Макеты выбухованебяспечных прадметаў, якія ўкраінцы могуць знайсці ў сваіх гарадах пасля акупацыі расейскага войска. Чырвоная скрыначка пасярэдзіне – тратылавая шашка. Львоў, Украіна. 5 траўня 2022 года.
Фота: Агата Квяткоўская / Белсат
Лекцыя «Небяспека выбухованебяспечных прадметаў» для вымушаных перасяленцаў. Львоў, Украіна. 5 траўня 2022 года.
Фота: Агата Квяткоўская / Белсат
Лекцыя «Небяспека выбухованебяспечных прадметаў» для вымушаных перасяленцаў. Львоў, Украіна. 5 траўня 2022 года.
Фота: Агата Квяткоўская / Белсат
Перасяленцы з розных куткоў Украіны слухаюць лекцыю «Небяспека выбухованебяспечных прадметаў», якую праводзіць ДСНС Украіны. Львоў, Украіна. 5 траўня 2022 года.
Фота: Агата Квяткоўская / Белсат
Працаўнікі ДСНС Украіны падыходзяць да будынку, дзе будуць весці лекцыю «Небяспека выбухованебяспечных прадметаў». Львоў, Украіна. 5 траўня 2022 года.
Фота: Агата Квяткоўская / Белсат
Макеты выбухованебяспечных прадметаў і зброі. Напрыклад, справа ляжыць ручны гранатамёт. Львоў, Украіна. 5 траўня 2022 года.
Фота: Агата Квяткоўская / Белсат

Паводле афіцыйных звестак, у Львоўскай вобласці з 24 лютага, калі Расея пачала поўнамаштабную вайну супраць Украіны, прытулак знайшлі каля 340 тысяч унутраных перасяленцаў, 200 тысяч з якіх размясціліся ў Львове.

Агулам з пачатку вайны, паводле звестак ААН, тэрыторыю Украіны пакінулі больш за 5,7 млн асобаў.

Фота
У Львове адкрылі другое модульнае мястэчка для ўнутраных перасяленцаў
2022.05.06 18:39
Стужка навінаў