NATO чакае абвастрэння вайны ва Украіне найбліжэйшымі тыднямі


Паўночнаатлантычны альянс чакае далейшага абвастрэння вайны ва Украіне найбліжэйшымі тыднямі. Пра гэта ў інтэрв’ю газеце «Welt am Sonntag» заявіў генеральны сакратар NATO Енс Стольтэнбэрг.

Енс Стольтэнбэрг.
Фота: Jens Stoltenberg / Twitter

Пры гэтым палітык перасцярог Расею ад ужывання ядравай зброі ва Украіне. Паводле яго, гэта прывядзе да таго, «што з усіх бакоў будуць толькі тыя, хто прайграе».

Стольтэнбэрг адзначыў, што арганізацыі не мае звестак, якія паказваюць на тое, што расейскі ядравы арсенал быў прыведзены ў больш высокі ўзровень гатовасці пасля пачатку расейскага ўварвання ва Украіну, нягледзячы на пагрозы Уладзіміра Пуціна.

Таксама кіраўнік NATO выказаўся за далейшыя пастаўкі ўзбраення Украіне.

«У доўгатэрміновай перспектыве Украіна не можа абараняцца толькі зброяй савецкіх часоў, а мусіць перайсці на сучасную заходнюю зброю», – адзначыў ён.

Hавiны
У Прыднястроўі зноў паведамляюць пра атакі
2022.05.07 12:46

Між тым брытанская выведка заяўляе ў Twitter, што ў выніку ўварвання ва Украіну нанесеная цяжкая шкода некаторым найбольш баяздольным і перадавым падраздзяленням ВС РФ, і Расеі спатрэбіцца шмат часу і сродкаў для аднаўлення арміі.

Паводле Мінабароны Вялікай Брытаніі, замена мадэрнізаванага і перадавога абсталявання будзе асабліва складанай з прычыны санкцыяў, што абмяжоўваюць доступ Расеі да найважнейшых мікраэлектронных кампанентаў.

Hавiны
За ўдзел у вайне ўлады Беларусі застануцца без высокатэхналагічных тавараў з Тайваню
2022.05.07 10:09

ПС belsat.eu

Стужка навінаў