Федэрацыі тэнісу Расеі і Беларусі выключылі з Міжнароднай федэрацыі


6 траўня экстраардынарная канферэнцыя Міжнароднай федэрацыі тэнісу ратыфікавала пастанову Рады дырэктараў пра прыпыненне чалецтва Федэрацыі тэнісу Расеі і Федэрацыі тэнісу Беларусі і дыскваліфікацыі зборных камандаў гэтых краінаў. Пра гэта паведамілі ва ўкраінскай федэрацыі.

Вікторыя Азаранка.
Фота: Wikimedia Commons

Перад галасаваннем было дадзена слова прадстаўнікам федэрацыяў Расеі і Беларусі Якаву Шатхіну і Сяргею Рутэнку, якія заявілі пра сваю катэгарычную нязгоду з адхіленнем сваіх арганізацыяў.

Кіраўнік Федэрацыі тэнісу Украіны Яўген Зукін у сваю чаргу заклікаў не толькі да адхілення саміх федэрацыяў, але таксама да адхілення індывідуальных тэнісістаў.

У выніку таемнага галасавання 80 % дэлегатаў канферэнцыі падтрымалі выключэнне федэрацыяў Беларусі і Расеі са складу МФТ. 20 % дэлегатаў былі супраць такой пастановы.

Такім чынам, федэрацыі тэнісу гэтых краінаў канчаткова адхіленыя. Пытанне адхілення індывідуальных атлетаў будзе абмяркоўвацца ў будучыні.

Hавiны
Тэнісіст Рафаэль Надаль заступіўся за беларускіх і расейскіх спартоўцаў, якіх адхілілі ад Ўімблданскага чэмпіянату
2022.05.01 23:35

У красавіку гэтага года аргкамітэт «Ўімблдану» паведаміў, што спартоўцаў з Расеі і Беларусі не дапусцяць на турнір у 2022 годзе. Аргкамітэт патлумачыў, што дырэктыва ўраду адносна ўварвання ва Украіну не пакінула ім ніякай жыццяздольнай альтэрнатывы, акрамя як адмовіцца ад заезду гульцоў з гэтых дзвюх краінаў.

ПС belsat.eu

Стужка навінаў